У 2003 годзе (15 красавіка) у сценах БДУкультуры было арганізавана гісторыка-краязнаўчага таварыства “Этна”. Стварылі яго студэнты, аспіранты, выкладчыкі БДУкультуры.. Таварыства мае статус грамадскага аб’яднання, якое дзейнічае на тэрыторыі БДУ культуры. “ГКТ” створана на аснове Канстытуцыі Р.Б. ад 1994 года, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”. Дзейнасць праводзіцца на падставе статута. Галоўнай мэтай ГКТ “Этна” з’яўляецца: развіццё, вывучэнне гісторыі і культуры; патрыятычнае выхаванне; прапаганда гісторыка-культурнай спадчыны сярод студэнтаў БДУ культуры і далучэнне іх да дзейнасці таварыства; удзел у навуковым і культурным жыцці ўніверсітэта; фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці. наладжванне сувязей “ГКТ” БДУ культуры з іншымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь У структуру праўлення таварыства ўваходзяць: старшыня (каардынуе дзейнасць таварыства, прымае рашэнні аб назначэнні сваіх намеснікаў і інш.) – Каралёў Павел (студэнт 550 гр.) - намеснік (намеснікі) старшыні (курыруюць асобныя накірункі) – Абрамчук Раман (студэнт 531 гр.) - сакратар (вядзе дакументацыю, пратаколы сходаў) – Цітавец Алена (студэнтка 450 гр.) Асобную групу “ГКТ” ствараюць ганаровыя члены - Апекунская Рада, у якую могуць уваходзіць асобы, якія ўнеслі значны ўклад у вывучэнне і развіццё беларускай культуры, гісторыі і краязнаўства. Апекунская Рада можа дапамагаць у арганізацыі канферэнцый, тэматычных вечароў і іншае. Даволі шмат мерапрыемстваў адбылося ў сценах БДУ культуры, арганізатарам якіх стала ГКТ «Этна». 22 мая 2003 года адбылася «Прэзентацыя краязнаўчай газеты», у якой удзельнічала рэдакцыя гэтага выдання і студэнты БДУкультуры. Студэнтамі ўніверітэта праведзены збор подпісаў на кансервацыю Крэўскага замка. Быў зроблены збор подпісаў на кансервацыю крэўскага замка. Праведзена некалькі выстаў фотаздымкаў «Архітэктурная спадчына Беларусі». Таксама адбыліся сустрэчы з навукоўцамі і культурнымі дзеячамі. Сярод якіх А. Грыцкевіч, М. Сахута, У. Арлоў. Праведзена некалькі краязнаўчых вандровак (напрыклад,у Ракаў). Была арганізавана студэнцкая навуковая экспедыцыя (з 28 па 31 студзеня 2004 года), пад час якой было наведана шэраг гістарычных мясцін: Баранавічы, Слонім, Ружаны, Косава, Пружаны, Бяроза, Пружаны, Брэст. Былі вывучаны архітэктурныя помнікі. Зроблены запісы па этнаграфіі і традыцыйным рамёствам гэтага рэгіёна. Студэнты, удзельнікі таварыства прынялі удзел у святкаванні 115 годдзя Язэпа Драздовіча. Вядзецца праца па аднаўленню музея М.Казлова ў школе № 122. У школах Мінска праводзяцца краязнаўчыя факультатывы. У лістападзе 2003 года адбылося вялікае свята «Каранацыя Міндоўга – 750 год». Была праведзена навуковая канферэнцыя на тэму “Каранацыя Міндоўга і ўтварэнне новай дзяржавы”, у якой прынялі удзел славутыя навукоўцы: А. Грыцкевіч, Г. Штыхаў, Г. Далідовіч, А.Жлутка і студэнты БДУ культуры. Было арганізавана 5 выстаў прысвечаныя адпаведнай тэматыцы (жывапіс, публікацый артыкулаў, фотаздымкаў, керамікі, старадрукаў Беларусі). А сапраўдным заканчэннем свята стала тэатралізованнае прадстаўленне ў Маладзёжным тэатры эстрады. Была сцэнічна рэканстрявана каранацыя Міндоўга з дапамогай кафедры рэжысуры БДУкультуры. Паказалі сваё майстэрства рэцарскія клубы і танцавальныя гурты. Вельмі цікавым быў святочны канцэрт сярэднявечнай музыкі, у якім бралі ўдзел “Гуды”, “Brevis”, “Кудзьмень”, “Ветах”, “Госьціца”.

Каардынаты для кантактаў. 2- 64-12-38 ( Каралёў Павел )

Мадэратар сайту- Таццяна(ICQ 201169992 або Odigo 11589875 )


Галоўная старонка

Hosted by uCoz